Расійская газета «Новые Известия» абвясціла пра прыпыненне выпуску друкаванай версіі «па не залежных ад рэдакцыі прычынах».

«Фінансавая сітуацыя, штучна створаная шэрагам партнёраў, не дазваляе працягваць выпуск і распаўсюд друкаванай версіі выдання», - гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце газеты.

Калі фінансавыя праблемы не ўдасца вырашыць у бліжэйшы час, папярэдзіла рэдакцыя «НИ», то пад пагрозай апынецца і праца сайта выдання.

***

Газета «Новые Известияі» была заснавана ў 1997 годзе былым галоўным рэдактарам «Известий» Ігарам Галембіёўскім. Газета некалькі гадоў выходзіла пяць разоў на тыдзень. Агульны наклад выдання, па дадзеных на сайце газеты, складаў за 110 тысяч асобнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0