Міністр спорту Расіі Віталь Мутко заявіў, што Расія запрашае ўсіх заўзятараў на Чэмпіянат свету па футболе ў 2018-м годзе незалежна ад іх «пераваг».
Віталю Мутко на сумеснай прэс-канферэнцыі з кіраўніком ФІФА Джані Інфанціна ў Маскве задалі пытанне, як гэта — быць у Расіі заўзятарам нетрадыцыйнай арыентацыі.
Міністр адказаў на гэтае пытанне, ні разу не ўжыўшы словазлучэння «сэксуальныя меншасці» або «сэксуальная арыентацыя».
«Ніхто ні па якіх перакананнях ў нашай краіне не пераследваўся, і ніякіх ушчамленняў правоў і свабод грамадзян не будзе», — сказаў міністр.
«Мы ніколі не робім замаху на асабістае жыццё людзей», — падкрэсліў Мутко. Ён таксама дадаў, што трэба «правільна чытаць і тлумачыць расійскія законы».
На думку міністра, згодна з расейскім законам, «пакуль чалавеку не споўнілася 18 гадоў, ні ў каго не павінна быць права навязваць яму сваю філасофію».
Мутко сказаў, што ў гасцей іншых спаборніцтваў у Расіі, у тым ліку, Алімпійскіх гульняў, гэта раней не выклікала пытанняў.