У Берліне з 1 мая 2016 года набываюць моц новыя правілы, паводле якіх можна здаваць у арэнду кватэры. З гэтага часу жыхарам сталіцы Германіі нельга будзе размяшчаць аб'явы аб арэндзе кватэр на інтэрнэт-пляцоўках, падобных Airbnb, без спецыяльнага дазволу ўладаў горада, паведамляюць інфармагенцтвы.
travelinspire.me
Тым, хто парушыць правілы, пагражае буйны штраф — 100 000 еўра. Аднак грашовае пакаранне закране толькі арэндадаўцаў, кватэранаймальнікі могуць не перажываць з-за новаўвядзення.
Сайт Airbnb прапануе ў арэнду звыш за 17 тысяч прыватных кватэр і пакояў у Берліне. Для многіх берлінцаў, якія самі арандуюць жыллё, размяшчэнне кватэры на сэрвісе Airbnb дазваляе пераздаць памяшканне на час адпачынку або камандзіроўкі.
У Берліне 1 мая набывае моц закон аб выкарыстанні жылых памяшканняў не па прызначэнні. Закон абавязвае жыхароў горада папярэдне ўзгадняць з уладамі Берліна здачу кватэры турыстам. Выключэннем з закона стане здача пакоя, але не больш за 50% ад усёй плошчы кватэры.