Галоўная задача для пашырэння ўплыву на рынках — гэта зніжэнне сабекошту прадукцыі, заявіў сёння старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на пасяджэнні прэзідыума Савета Рэспублікі ў Нацыянальнай акадэміі навук.

«Знізіць сабекошт і за кошт зніжэння коштаў пашырыць сваю сферу ўплыву на рынках, у тым ліку і традыцыйных, — гэта галоўная задача», — сказаў Міхаіл Мясніковіч. Ён звярнуў увагу, што пакуль сабекошт у прамысловым сектары расце.

Спікер таксама акцэнтаваў увагу, што на такім традыцыйным рынку, як Расія, растуць аб'ёмы мясцовай вытворчасці некаторай прадукцыі, якую туды экспартуе Беларусь. У тым ліку гэта тычыцца мяса, тканін, хімічных нітак і валокнаў. Беларускім вытворцам трэба звярнуць на гэта ўвагу, сказаў ён.

«Безумоўна, экспарт трэба нарошчваць і ў краіны далёкай дугі, гэта значыць у афрыканскі, лацінаамерыканскі рэгіёны, у краіны Паўднёва-Усходняй Азіі. Але гэта зойме час, адразу гэтага не адбудзецца», - заўважыў Міхаіл Мясніковіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?