Ваенныя выдаткі ўсіх краін свету ў 2015 годзе падняліся прыкладна да $1,6 трлн — на 1% у параўнанні з папярэднім годам, паведаміў аўтарытэтны Stockholm International Peace Research Institute.

Такім чынам, паказчык вырас упершыню з 2011 года — за кошт краін Азіі, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама Блізкага Усходу.

Вызначальным фактарам стала таксама тое, што ЗША заўважна скарацілі выдаткі на ўзброеныя сілы, хоць апошнія 5 год павялічвалі іх.

ЗША застаюцца краінай з самым вялікім ваенным бюджэтам — $596 млрд, за імі ідзе Кітай з $215 млрд, Саудаўская Аравія з $87,2 млрд і Масква з $66,4 млрд (з-за падзення курса расейскага рубля), ацэньвае шведскі інстытут.

Ніжэй у рэйтынгу стаяць Вялікабрытанія і Францыя з $55,5 млрд і $50,9 млрд адпаведна.

У Азіі абаронныя бюджэты выраслі прыкладна на 5,4% — у асноўным за кошт Кітая.

У Еўропе — на 1,7%, перш за ўсё з-за занепакоенасці, якая выклікана ў рэгіёне агрэсіяй Масквы супраць Украіны. Увогуле, ваенныя бюджэты ва Усходняй Еўропе выраслі на 90% з 2006 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?