На афіцыйным YouTube-канале Аляксандра Іванова (IVAN), які прадставіць Беларусь на «Еўрабачанні-2016» з'явіліся два промавідэа артыста. У адным з іх пад назвай «IVAN у мастака» артыст зноў зняўся аголеным.

У прамацыйным роліку мастачка малюе партрэт выканаўцы, і ў нейкі момант у яго злятае адзіная дэталь гардэроба — набедраная павязка.

У відэа, апублікаваным за некалькі дзён да гэтага, IVAN паўстае ў вобразе жаніха на кастынгу нявест.

Нагадаем, на мінулым тыдні расійскі прадзюсер IVAN'a Віктар Дробыш паведаміў, што беларус падымецца на сцэну «Еўрабачання-2016» голым з жывымі ваўкамі. Навіна хутка стала аб'ектам жартаў у інтэрнэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?