Пабіты абсалютны максімум дня 41-гадовай даўніны: у Мазыры (Гомельская вобласць) паветра прагрэлася да 15,8 градуса цяпла. Ранейшы рэкорд складаў плюс 13,3 (зафіксавана 8 сакавіка 1975 года ў Пружанах, Брэсцкая вобласць).

У самым Мазыры дзённы максімум да гэтага быў роўны 11,2 градуса вышэй за нуль (зарэгістраваны ў 2014 годзе).

У Гомелі новы рэкорд складае плюс 13,3 (быў 11,9 ў 1995 годзе). У астатніх абласных цэнтрах і сталіцы дзённыя максімумы выстаялі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?