У нарвежскім Халменколене на чэмпіянаце свету па біятлоне завяршылася мужчынская спрынтарская гонка на 10 кіламетраў.

Упэўненую перамогу атрымаў француз Мартэн Фуркад (0+0), які на 26 секундаў апярэдзіў нарвежца Оле-Эйнара Б'ёрндалена (0+0). Трэцяе месца заняў украінец Сяргей Сямёнаў (0 + 0).

Выдатную гонку правёў Уладзімір Чапелін (1+0), які правёў бліскучы фінішны круг, прасунуўшыся з 25-га на 13-е. Гэты вынік стаў найлепшым выступам беларусаў у гэтым сезоне ў асабістых гонках.

Аляксандр Дарожка (0+1) таксама змог адабрацца ў гонку пераследу і набраць ачкі. Ён заняў 32-ы радок у фінальным пратаколе.

А вось для маладых Рамана Ялетнава і Максіма Вараб'я гонка не склалася. Ялетнаў (2+2) заняў 74-е месца, а Варабей (1+2) - 79-е.

Сёння пройдзе таксама спрынт у жанчын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?