Гурт Navi, адзіны беларускамоўны фіналіст адборачнага тура на «Еўрабачанне-2016», праедзе з выступленнямі па ўсёй краіне. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Альфа-Банка» (Беларусь), які падтрымаў імправізаваную промаакцыю «Вясна iдзе!».

Музыкі перамаглі ў альтэрнатыўным галасаванні, якое праводзіў «Альфа-Банк» напярэдадні нацыянальнага фіналу. Карыстальнікамі сацыяльных сетак прыйшлося да спадобы рашэнне музыкаў выступаць на беларускай мове з запамінальнай песняй «Гэта зямля». У Швецыю выканаўцы ўсё ж не паедуць, але затое іх чакае месячная паездка па Беларусі.

Музыкі Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук праспяваюць у 10 гарадах. Першы выступ адбыўся 4 сакавіка ў Салігорску. Тур працягнецца ў Віцебску (12 сакавіка), Наваполацку (13 сакавіка), Гомелі (17 сакавіка) і Мазыры (20 сакавіка). Пасля невялікага перапынку група наведае Магілёў (26 сакавіка) і Бабруйск (27 сакавіка). Таксама іх можна будзе пачуць у Гродна (1 красавіка) і Брэсце (2 красавіка), а завершыцца акцыя 3 красавіка ў Баранавічах.

Серыя выступаў у гарадах Беларусі прысвечана абуджэнню прыроды і стане своеасаблівым «Гуканнем вясны». Трапіць на акцыі можна бясплатна, пройдуць яны ў гандлёвых цэнтрах. Музыкі запрашаюць на свае выступленні ўсіх, хто чакае вясну і каму неабыякава беларуская музыка і культура.

«Наша сяброўства з Navi пачалося ў фінале нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне», калі іх песня ў сацсетках банка сабрала больш за 2 тысячы галасоў. Яны гучаць жыццярадасна і меладычна, сапраўды па-вясноваму, — упэўнены прэс-сакратар «Альфа-Банка» (Беларусь) Віталь Жаголкін. — Фармат выступленняў вельмі нефармальны: імправізаваная сцэна, вольны ўваход, жывыя зносіны, усмешкі і завадныя песні. Многія беларусы зараз змогуць літаральна пазнаёміцца з Navi, якія нясуць сонечны пазітыў і вясновую энергію».

«Мы першапачаткова хацелі неяк па-асабліваму сустрэць надыход вясны. І, на шчасце, нашу ідэю падтрымалі ў «Альфа-Банку». Мы выканаем песні на дзвюх мовах — беларускай і рускай. Жыхары абласных і раённых цэнтраў змогуць бясплатна пабываць на канцэрце, пазнаёміцца з намі і нашай творчасцю. Магчыма, гэта стане для нас добрай традыцыяй у будучыні», — прызнаўся Арцём Лук'яненка.

Гурт Navi з'явіўся ў ліпені 2013 года, а ўжо ў кастрычніку таго ж года правёў свой першы сольны канцэрт. Яны паспяхова выступаюць на музычных конкурсах і з'яўляюцца ўладальнікамі нацыянальнай прэміі «Ліра». У фінале беларускага «Еўрабачання» яны выступілі з песняй «Гэта зямля».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0