У «хуткую» пазваніла жанчына з паведамленнем, што яе мужу блага.

Аднак, калі дактары прыехалі на месца здарэння, убачылі, што мужчына-пенсіянер ужо не жывы. І ў яго на галаве шматлікія раны.

У забойстве западозрылі жонку. Жанчына спачатку не прызнавалася ў тым, што яна забіла мужа.

Толькі на наступны дзень пасля затрымання расказала, што ж здарылася 12 студзеня.

Муж і жонка разам злоўжывалі спіртнымі напоямі. З раніцы мужчына пачаў абражаць жонку словамі: « Падаль, ідзі па віно».

Жанчына пайшла на двор секчы дровы. Калі ўбачыла, што муж ідзе да яе, ударыла яго сякерай па галаве.

Сама спужалася і нават не адразу выклікала «хуткую дапамогу».

Цяпер жанчыну чакае медыцынская экспертыза, якая павінна даць заключэнне, ці была жанчына ў стане афекту, калі забівала мужа.

Пры гэтым аднавяскоўцы кажуць, што самі стараліся не чапаць гэтую жанчыну, бо яна была запальчывая. За самую дробную заўвагу магла накрычаць, абразіць.

Калі экспертыза прызнае, што жанчына цалкам ўсведамляла, што робіць, ёй пагражае ад 6 да 15 гадоў зняволення

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?