27 студзеня чакаецца няўстойлівае адліжнае надвор'е. Воблачна. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу.
У асобных раёнах туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні парывісты.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3.. + 2°С, па ўсходзе -4..- 6°С, максімальная днём 0.. + 5°С. Атмасферны ціск будзе падаць.
28 студзеня часам ападкі, у асноўным дождж. Месцамі туман, ноччу і раніцай ва ўсходніх раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Днём па паўночным захадзе моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1.. + 5 ° С, максімальная днём ад + 1 ° С па ўсходзе да + 8 ° С па паўднёвым захадзе.
29 студзеня ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай у многіх раёнах моцны парывісты вецер, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3.. + 3°С, максімальная днём 0.. + 5°С.