У аўторак Беларусь з афіцыйным візітам наведала «Даніэла», фота Сяргея Гудзіліна

У аўторак Беларусь з афіцыйным візітам наведала «Даніэла», фота Сяргея Гудзіліна

15 студзеня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску і франтальныя раздзелы. Чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі снег, слабая завіруха. Месцамі слабы туман, шэрань. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў умераны.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -8..- 14°С, пры праясненнях да -15..- 18°С, максімальная днём -4..- 11°С; на паўднёвым захадзе ноччу -4..- 7°С, днём 0..- 3°С.

16 студзеня надвор'е будзе вызначаць цыклон, які змяшчаецца з Карпат на паўднёвы ўсход Беларусі. Чакаецца пагаршэнне ўмоў надвор'я. Воблачна з праясненнямі.

На большай частцы тэрыторыі снег, мокры снег. Месцамі моцны снег, завіруха.

На дарогах снежныя заносы, у паўднёва-ўсходніх раёнах наліпанне мокрага снегу, галалёд. Вецер пераменных напрамкаў ўмераны, часам парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад -2°С па поўдні да -15°С па поўначы краіны; максімальная днём -3..- 10°С, па поўдні 0..- 2°С.

17 студзеня краіна будзе знаходзіцца ў тылавой частцы цыклона, які перамяшчаецца на Цвярскую вобласць Расіі.

Днём на тэрыторыю Беларусі чакаецца паступленне няўстойлівага халоднага паветра з Балтыкі.

Чакаецца воблачна з праясненнямі. Месцамі кароткачасовы снег, слабая завіруха. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні ўмераны.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -9..- 16°С, пры праясненнях да -20°С, максімальная днём -7..- 14°С, па паўночным усходзе месцамі да -16°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?