Фота Юліі Бальцэвіч

Фота Юліі Бальцэвіч

14 студзеня ўмовы надвор'я будзе вызначаць халодная вільготная паветраная маса з Балтыйскага мора, ноччу адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу на значнай частцы тэрыторыі снег, днём месцамі невялікі кароткачасовы снег. У асобных раёнах слабая завіруха, па паўднёвым усходзе месцамі захаваецца слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні 5—10 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4..- 11°С, пры праясненнях -12..- 14°С, максімальная днём -3..- 9°С.

15 студзеня прагназуецца воблачна з праясненнямі. Месцамі кароткачасовы снег, на дарогах галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -9..- 16°С, пры праясненнях -17..- 20°С; максімальная днём -6..- 13°С, па паўднёвым захадзе -2..- 5°С.

16 студзеня надвор'е будзе вызначаць цыклон, які змяшчаецца з паўднёвага захаду Еўропы праз паўднёвы ўсход Беларусі, таму чакаецца на большай частцы тэрыторыі снег. Месцамі завіруха.

Па паўднёва-ўсходняй палове моцны снег, мокры снег, на дарогах снежныя заносы, наліпанне мокрага снегу, галалёд. Вецер усходні з пераходам на паўночна-заходні ўмераны, днём у асобных раёнах рэспублікі парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -8..- 15°С, па паўночным захадзе пры праясненнях -16..- 18°С, па поўдні -2..- 7°С; максімальная днём ад 0°С па паўднёвым усходзе да -13°С па паўночным захадзе краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?