У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я 12 студзеня затрымліваюцца авіярэйсы ў Мінск з Кіева, Масквы і іншых гарадоў. 

Як паведамляе на сваім сайце нацыянальны аэрапорт Мінск, рэйс Міжнародных авіяліній Украіны Кіеў — Мінск павінен быў прыбыць у 11.25, але пакуль затрымліваецца. Паведамляецца таксама пра затрымку рэйсаў «Белавія» з Санкт-Пецярбурга (самалёт павінен быў прыляцець згодна з раскладам у 12.00) і з Масквы (прылёт згодна з раскладам у 12.20). Да гэтага быў затрыманы фактычны прылёт двух рэйсаў з Кіева, рэйсаў з Баку і Калінінграда.

Раней паведамлялася, што авіякампанія «Аэрафлот» адмяніла вячэрні рэйс у Мінск. «Рэйс «Аэрафлота» SU1832/1833 Шарамецьева — Мінск — Шарамецьева 12 студзеня ў 18.40 адменены ў сувязі з прагнозам неспрыяльных метэаўмоў (снегапад, узмацненне паўночна-ўсходняга ветру да 17 м/с). Пасажыры адмененых рэйсаў будуць перавезеныя наступнымі рэйсамі», — гаворыцца ў паведамленні на сайце авіякампаніі.

Акрамя таго, час вылету рэйса SU1834 Шарамецьева — Мінск пераносіцца з 22.50 12 студзеня на 3.30 13 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?