мэтах аператыўнага рэагавання на складаныя ўмовы надвор'я намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін 11 студзеня падпісаў ўрадавую тэлеграму.

Паводле інфармацыі прэс-службы МНС, у тэлеграме ўтрымліваецца даручэнне да рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, улад на месцах арганізаваць кантроль за бяспечнай і надзейнай працай цеплакрыніц, кругласутачнае дзяжурства неабходнай колькасці тэхнікі для расчысткі ад снегу дарог агульнага карыстання, пад'ездаў да будынкаў, збудаванняў і крыніц водазабеспячэння, ажыццявіць мерапрыемствы па прадухіленні дарожна-транспартных здарэнняў, рэгуляванні руху транспарту на дарогах у месцах снежных заносаў, узмацніць аварыйныя і дзяжурна-дыспетчарскія службы, стварыць дадатковыя выязныя брыгады, правесці інструктажы па тэхніцы бяспекі з іх членамі, забяспечыць гатоўнасць тэхнічных сродкаў, якія прыцягваюцца да ліквідацыі надзвычайных сітуацый у восеньска-зімовы перыяд, у тым ліку якія прадугледжваюць магчымасць буксіроўкі і пуску аўтатранспартных сродкаў, эвакуацыю грамадзян.

Мясцовым выканаўчым і распарадчым органам даручана праводзіць аналіз якасці прыбірання дарог і штодня ўдакладняць разлік неабходнай колькасці сіл і сродкаў у мэтах своечасовай расчысткі дарожнай сеткі, з улікам умоў надвор'я, узяць на жорсткі кантроль пытанне своечасовай ачысткі дахаў будынкаў і збудаванняў, сумесна з Мінгандлем і Белкаапсаюзам забяспечыць своечасовае павелічэнне ў магазінах запасаў прадуктаў харчавання і іншых тавараў першай неабходнасці з атрыманнем штармавога папярэджання аб прагназаваных снегападах, пры пагаршэнні становішча забяспечыць своечасовае прыняцце кіраўніцкіх рашэнняў, арганізаваць цеснае ўзаемадзеянне з грамадскімі арганізацыямі і валанцёрамі ў частцы аказання дапамогі людзям.

Мінэнерга сумесна з зацікаўленымі даручана забяспечыць аператыўную ліквідацыю аварыйных сітуацыі на сістэмах цеплазабеспячэння, ліквідацыю магчымых масавых пашкоджанняў ліній электраперадачы пры стыхійных з'явах у найкарацейшыя тэрміны.

Мінтрансу даручана сумесна з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі арганізаваць маніторынг участкаў дарог, што найбольш заносяцца снегам, і забяспечыць своечасовую ачыстку такіх участкаў, сумесна з МУС і іншымі зацікаўленымі забяспечыць своечасовае інфармаванне зацікаўленых службаў і насельніцтва аб ўтварэнні затораў і стане дарожнага пакрыцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?