Прадстаўнікі кампаніі Air France заявілі, што падазроны прадмет, знойдзены на борце лайнера, які здзейсніў экстранную пасадку ў Кеніі, не з'яўляецца выбуховай прыладай.

Пілоты Боінга 777 запыталі экстранную посладку пасля таго, як у прыбіральні быў знойдзены незразумелы прадмет, падобны на бомбу.

У прыватнасці, адзін з пасажыраў заўважыў нешта, што выглядала як «секундамер, прымацаваны да скрынкі».

У аэрапорце Мамбаса самалёт агледзелі выбухатэхнікі, пасажыры былі дапытаныя.

У выніку высветлілася, што знойдзены на борце прадмет не ўяўляў небяспекі, выбуховых рэчываў выяўлена не было.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік паліцыі Кеніі Чарльз Авіна, на борце самалёта Air France, які выконваў рэйс у парыжскі аэрапорт Шарля дэ Голя, знаходзілася 459 пасажыраў і 14 членаў экіпажа. Ён вылецеў з Маўрыкія у 01:00 па Грынвічы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?