Цана на газ для Украіны ў першым квартале 2016 складзе 230 даляраў за тысячу кубаметраў без зніжкі, сказаў намеснік старшыні праўлення «Газпрома» Валеры Голубеў.

«230 даляраў за тысячу кубаметраў. Зніжка — гэта толькі па рашэнні ўрада Расіі», — дадаў Голубеў.

Пры гэтым мінімальны аб'ём транзіту газу праз Украіну пасля 2019 захаваецца ў любым выпадку. «Ёсць краіны, якія будуць атрымліваць газ праз Украіну ў любым выпадку. Гэта Малдова, напрыклад», — заўважыў ён, дадаўшы, што ў «Газпрома» «няма задачы» цалкам прыпыняць транзіт газу праз Украіну.

Раней кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер казаў, што ў сувязі з цяжкім фінансавым становішчам НАК «Нафтагаз Украіны» чакаць перадаплаты і аднаўлення паставак расійскага газу да канца года не прыходзіцца.

У сваю чаргу, кіраўнік «Нафтагаза» Андрэй Кобалеў заяўляў, да канца гэтага года цана газу, прапанаваная «Газпромам», не канкурэнтная ў параўнанні з прапановамі на еўрапейскім рынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?