AP
Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган сказаў, што мае доказы гандлю нафтай паміж Расіяй і «Ісламскай дзяржавай».
«У нас ёсць доказы. Мы пакажам іх свету», — сказаў Эрдаган.
Адным з пакупнікоў, паводле яго слоў, быў сірыйскі бізнэсмэн Джордж Хасвані, які мае расійскі пашпарт.
***
30 лістапада Уладзімір Пуцін сказаў, што турэцкія вайскоўцы збілі расійскі бамбавік Су-24 для гарантавання бяспекі шляхоў паставак нафты з «Ісламскай дзяржавы». Расія мае звесткі аб гандлі нафтай паміж Турцыяй і баевікамі, адзначыў ён. Эрдаган тады адказаў, што гатовы сысці ў адстаўку, калі пацвердзяцца словы Пуціна.
0
0
0
0
0
0