Курс нацыянальнай валюты не павінен граць сур'ёзнай ролі ў свядомасці людзей. Пра гэта заявіў сёння журналістам першы намеснік міністра эканомікі Беларусі Аляксандр Забароўскі падчас міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Сацыяльна-псіхалагічныя аспекты забеспячэння нацыянальнай бяспекі».

«Сёння няма сэнсу прадказваць курсы валют. З улікам дэдаларызацыі ў першую чаргу важна глядзець на параметры інфляцыі і пакупніцкай здольнасці. У гэтым годзе інфляцыя месяц ад месяца зніжаецца… І курс не павінен граць той сур'ёзнай ролі, у тым ліку ў свядомасці», - сказаў Аляксандр Забароўскі.

Паводле яго слоў, раней беларусы звярталі больш увагі на курсы валют, бо быў высокі ўзровень даларызацыі з-за нестабільнага ўзроўню інфляцыі. «Зніжэнне інфляцыі дазволіць захаваць пакупніцкую здольнасць», - адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?