У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» прайграла дома «Сібіры» з лікам 2:3 (0:1, 0:0, 2:1, 0:1).

«Зубры» ні разу ў сезоне не выйгравалі больш за два матчы запар, адзначае tribuna.com. Да гэтага мінчане перамаглі «Адмірал» (5:3) і «Амур» (3:1).

Наступны матч «Дынама» правядзе 4 снежня. Сталічны клуб прыме «Кузню».

Мінчукі апусціліся на 9-е месца ў Заходняй канферэнцыі і пакінулі зону плэй-оф. У «Дынама» 54 балы, у «Медвешчака», які ідзе на 8-м месцы, 56 балаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0