Канстытуцыйны суд Іспаніі ануляваў дэкларацыю аб незалежнасці Каталоніі, ухваленую парламентам правінцыі на галасаванні 9 лістапада. Такім чынам, суд паставіў кропку ў юрыдычным працэсе аддзялення Каталоніі ад Іспаніі, фармальна распачатым каля месяца таму.

Суд у Мадрыдзе задаволіў пазоў урада Іспаніі, пададзены ў сярэдзіне лістапада адразу пасля таго, як парламент Каталоніі прыняў дэкларацыю аб незалежнасці. Як адзначае іспанская газета El Pais, гэта адно з самых хуткіх рашэнняў у гісторыі суда.

Старшыня іспанскага канстытуцыйнага суда Францыска Перэс ініцыяваў разгляд апеляцыі па паскоранай працэдуры, бо ў калегіі з 11 суддзяў сфармавалася меркаванне, што рэзалюцыя аб аддзяленні Каталоніі супярэчыць канстытуцыі, паведамляе El Pais. Тым не менш, калегія абмяркоўвала рэзалюцыю на працягу трох гадзін.

9 лістапада парламент іспанскай аўтаномнай вобласці Каталонія ўхваліў план па набыцці незалежнасці да 2017 года. У дакуменце афіцыйна абвяшчаўся «пачатак працэсу стварэння незалежнай дзяржавы Каталонія ў выглядзе рэспублікі». План прадугледжваў выхад са складу Іспаніі на працягу 18 месяцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?