Адміністрацыя міжнароднага аэрапорта ў сталіцы Балгарыі паведаміла пра знаходжанне выбухоўкі ў прыпаркаваным побач з першым тэрміналам аўтамабілі.
Агенцтва Рэйтэр са спасылкай на прэс-сакратара сафійскага аэрапорта Даніэлу Велеву перадае, што паліцыя спрабуе дастаць выбуховае прыстасаванне з аўтамабіля.
Паведамляецца аб эвакуацыі тэрмінала, побач з якім быў знойдзены падазроны аўтамабіль.
0
0
0
0
0
0