Следчы камітэт РФ вырашыў набыць доступ да сістэмы інтэрнэт-сачэння. За гэта ён гатовы заплаціць 2,4 мільёна рублёў (амаль $36 000).
Паводле заяўкі, гэтая сістэма павінна ўмець адсочваць усе паведамленні ў СМІ і сацыяльных сетках, а таксама захоўваць іх не менш за паўтара года.
У СК хочуць, каб праз сэрвіс можна было адсочваць публікацыі асобных людзей, а таксама аўтаматычна фарміраваць стужку паведамленняў, якія парушаюць «экстрэмісцкі» 282 артыкул.
Акрамя таго, СК РФ хоча, каб сістэма ўмела на аснове паведамленняў у адкрытым доступе даваць прагнозы па проціпраўных дзеяннях.
0
0
0
0
0
0