У Чавусах пажарам сур'ёзна пашкоджаная кавярня «Ліга». 

Як паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС, інфармацыя пра ўзгаранне на даху будынка паступіла 29 лістапада прыблізна ў 13.00. 

«Да прыбыцця першага падраздзялення гарэў дах кавярні адкрытым агнём, унутры стварылася шчыльнае задымленне. Персанал — пяць чалавек — самастойна пакінуў памяшканне, наведвальнікаў на момант пажару не было», — расказалі ва ўпраўленні МНС. 

Агнём пашкоджаныя 150 квадратных метраў даху і маёмасць у кавярні. Прычына пажару ўстанаўліваецца. 

Нагадаем, у чэрвені 2014 года ў кавярні «Ліга» здарылася масавае атручэнне прадуктамі харчавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?