РУП «Белтэлекам» папярэджвае пра магчымыя кароткачасовыя адключэнні інтэрнэту і тэлебачання ў асобных раёнах Мінска 1—6 снежня. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце кампаніі, паведамляе БелТА.
Філіял «Мінская гарадская тэлефонная сетка» будзе праводзіць тэхнічныя працы з 1 па 6 снежня з 1.00 да 6.00. Падчас іх правядзення магчымы кароткачасовыя абмежаванні паслуг шырокапалоснага доступу (інтэрнэт, тэлебачанне) і аховы.
Так, 1 снежня праблемы з тэлебачаннем, інтэрнэтам і паслугамі аховы магчымыя ў дамах па вуліцах Ясеніна, Кальварыйскай, Бурдзейнага і ў завулку Калініна,
2 снежня — на вуліцах Брыля, Матусевіча і Русіянава,
3 снежня — у пасёлку Сокал, Калядзічах, у завулку Калініна і на вуліцы Купрыянава,
4 снежня — на вуліцах Слясарнай і Казінца,
5 снежня — у праездзе Клубным, на вуліцах Ясеніна і Асаналіева,
6 снежня - на вуліцах Гамарніка, Копішча і Старавіленскай.