Актакоптар Agras MG-1 прызначаны для апрацоўкі раслін пестыцыдамі. На плячах беспілотніка змантаваная сістэма трубак і фарсунак, а пад корпусам знаходзіцца ёмістасць умяшчальнасцю дзесяць літраў. За гадзіну MG-1 можа апрацаваць участак плошчай у тры-чатыры гектары.
Падчас распылення робат самастойна рэгулюе колькасць распыленых пэстыцыдаў у залежнасці ад хуткасці перамяшчэння. Таксама пры неабходнасці MG-1 можа вярнуцца: ён запамінае месца, на якім ён спыніўся, і працягвае працу менавіта адтуль.
Паводле прадстаўнікоў кампаніі, выкарыстанне беспілотніка ў сорак разоў больш эканамічнае за метад ручнога распылення пестыцыдаў з заплечных ёмістасцяў. Акрамя таго, пры выкарыстанні актакоптара работнікі менш кантактуюць з хімікатамі.
Прымяненне дронаў у сельскай гаспадарцы не абмяжоўваецца распыленнем пестыцыдаў. Падобныя прылады можна абсталяваць камерамі для аўтаматычнага маніторынгу стану здароўя раслін. Прадавацца Agras MG-1 будзе па цане 15 тысяч даляраў ЗША.