Пра гэта паведамляе нідэрландскі тэлеканал NOS, спасылаючыся на ўнутраныя дакументы арганізацыі. З дакументаў вынікае, што каля 20 % валанцёраў адмаўляюцца дапамагаць мігрантам.
Агулам у арганізацыі зарэгістравана каля 30 000 чалавек.
Валанцёры тлумачаць сваё стаўленне да мігрантаў наступным чынам: «гэта супярэчыць маім прынцыпам»; «я хачу, каб межы былі зачыненыя»; «у нас няма месца для іх» або «шмат з іх на самой справе з’яўляюцца эканамічнымі мігрантамі».
Кіраўнік нідэрландскага Чырвонага Крыжа Гейс дэ Ўрыс заявіў, што «шакаваны нежаданнем некаторых валанцёраў працаваць з бежанцамі». «Для нас гэта вельмі адчувальнае пытанне», – адзначыў ён.
15 снежня арганізацыя правядзе сустрэчу з кіраўнікамі рэгіянальных аддзяленняў, каб ацаніць маштабы праблемы.