У органах кіравання адкрытых акцыянерных таварыстваў «Віцебскдрэў» і «Рэчыцадрэў» прызначаныя прадстаўнікі дзяржавы пастановай Савета міністраў Беларусі № 977 ад 23 лістапада 2015 года, паведаміла прэс-служба ўрада.
Прадстаўніком дзяржавы ў органах кіравання ААТ «Віцебскдрэў» стаў першы намеснік старшыні Беларускага вытворча-гандлёвага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці Дзмітрый Лізуру.
У органах кіравання ААТ «Рэчыцадрэў» інтарэсы дзяржавы будзе прадстаўляць намеснік старшыні Беларускага вытворча-гандлёвага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці Міхаіл Касько.
0
0
0
0
0
0