Сайт blackfridaysale.by арганізаваў тры дні зніжак у мінскіх крамах. Да акцыі далучыліся магазіны вопраткі, тэхнікі і касметыкі. Усяго ў акцыі будуць удзельнічаць каля 20 брэндаў. 

Акцыя пачнецца 26 лістапада а 18:00 і працягнецца тры дні. Для таго каб паўдзельнічаць, трэба зарэгістравацца на сайце ці ўвайсці праз сацыяльныя сеткі. 

Сістэма даволі простая — вы абіраеце тавар, які вам даспадобы, сайт пераводзіць вас на крыніцу продажу, там вам трэба будзе запоўніць форму дастаўкі і аплаты, і вуаля — вы набылі тавар са зніжкай. Абяцаюць зніжкі да 90%. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?