Эвакуацыя людзей праходзіць у цэнтры Лондана на вуліцы Блэкфрайарс у сувязі з паліцэйскай аперацыяй. Пра гэта паведамляе ў сваёй электроннай версіі газета The Independent.
indenpendent.co.uk
Паводле яе звестак, узброеныя паліцыянты правялі эвакуацыю з ажыўленай вуліцы Лондана і арыштавалі траіх мужчын. Паведамляецца таксама, што вуліцы Блэкфрайарс і Вэстмінстэр брыдж перакрытыя, усе аўтобусы, якія накіроўваліся ў іх бок, разварочваюца.
Відавочцы паведамляюць аб верталётах, што кружлялі над месцам паліцэйскай аперацыі. Праваахоўныя органы просяць уладальнікаў мясцовых крам не пакідаць памяшкання і трымацца далей ад вітрын.
0
0
0
0
0
0