У ноч на суботу пачалося папярэдняе тэставанне новай крыптавалюты, якую можна зарабляць ходзячы.

Мабільны дадатак пад назвай Bitwalking залічвае крыптавалюту на рахунак карыстальніка, грунтуючыся на дадзеных з крокамера яго смартфона або фітнес-бранзалета.

На момант пачатку тэставання адна адзінка валюты — Bitwalk-даляр — залічваецца на рахунак за кожныя 10 тыс. крокаў. Кліенты змогуць патраціць гэтыя грошы ў анлайн-краме ці абнаявіць.

Так як афіцыйнага запуску валюты яшчэ не адбылося, курсу ў яе пакуль няма.

Праект ужо прыцягнуў інвестыцыі ў памеры больш за 10 млн даляраў. Большая частка інвестараў - японскія кампаніі.

Стваральнікі праекта, брытанцы Нісан Бахар і Фрэнкі Імбесі, у будучыні разлічваюць на партнёрства з вытворцамі спартыўных тавараў і спадзяюцца, што іх дадатак дапаможа развітым краінам.

Bitwalking пачаў працу ў абмежаванай колькасці краін, у асноўным афрыканскіх. Паводле задумы стваральнікаў, у развітых краінах радавы карыстальнік будзе зарабляць каля 15 крыптадаляраў у месяц, а ў бедных — прыкладна ў два разы больш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?