Міністр фінансаў Германіі Вольфганг Шойбле публічна заклікаў на гэтым тыдні выкарыстаць армію ў выпадку, калі адбудуцца скаардынаваныя тэрарыстычныя атакі ў адным з нямецкіх гарадоў.

Нямецкія паліцэйскія ў Гановеры. Фота telegraph.co.uk

Нямецкія паліцэйскія ў Гановеры. Фота telegraph.co.uk

Ідэя з'явілася ў ноч на сераду ў сувязі з адменай футбольнага матча Германія—Нідэрланды ў Гановеры па прычыне магчымасці нападу тэрарыстаў.

Згодна з інфармацыяй нямецкіх СМІ, на стадыёне, дзе павінна была прысутнічаць канцлер Ангела Меркель, планавалася падарваць адразу некалькі выбуховых прылад.

«У выпадку сітуацыі, падобнай да парыжскай, з атакамі ў трох-чатырох месцах, нам трэба думаць аб тым, ці дастаткова будзе магчымасцяў нашай паліцыі. Што мы можам зрабіць, каб падтрымаць сілы бяспекі, якіх ужо не хапае?» — сказаў Шойбле газэце Rheinische Post.

Згодна з канстытуцыяй Германіі, Узброеныя сілы могуць выкарыстоўвацца падчас крызісу, аднак пакуль іх выкарыстоўвалі толькі ў выпадку прыродных катастроф.

Міністр унутраных спраў Германіі Томас дэ Мэзьер адзначыў, што нямецкая паліцыя пакуль не патрабуе дапамогі арміі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?