Экстрэмісцкая арганізацыя «Ісламская дзяржава» апублікавала два новых прапагандысцкіх відэа ў падтрымку парыжскіх нападаў і з пагрозамі ажыццявіць напад на Вашынгтон.

Як паведамляе аддзел па вывучэнні джыхадзістскіх медыя Службы маніторынгу Бі-бі-сі, відэаролікі былі падрыхтаваныя прапагандыстамі ІД у Іраку.

Відэа ўтрымліваюць урыўкі са звароту прадстаўніка ІД Абу-Мухамада аль-Аднані ад верасня 2014 года, у якім ён заклікаў да адзінкавых нападаў у краінах, якія ўдзельнічаюць у кааліцыі, што наносіць авіяўдары па баевіках «Ісламскай дзяржавы» ў Іраку і Сірыі.

У новых відэа джыхадзісты абяцаюць, што гэтыя краіны «чакае тая ж доля, што спасцігла Францыю». Сярод магчымых цэляў названы Вашынгтон. Акрамя таго, напады на Парыж баевікі тлумачаць помстай за тое, што ўлады Францыі забіваюць мусульман.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?