Студэнты БДУІР у сацыяльных сетках паведамляюць, што ім прапануюць наведаць лекцыю Мікалая Старыкава ў Менску. За гэта абяцаюць вызваленьні ад заняткаў.

Вядома месца і час збору. Гэта панядзелак 17:40 па вуліцы Камуністычная, 86. Студэнты таксама паведамляюць, што арганізацыяй сустрэчы займаецца БРСМ.

Мікалай Старыкаў вядомы сваімі антыбеларускімі і антыўкраінскімі выказваньнямі. Ён адзін зь лідэраў «Антымайдану», рашуча падтрымлівае анэксію Крыма. Раней паведамлялася, што пасьля зваротаў менчукоў была адмененая адна яго сустрэча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?