Пра гэта паведаміла прэсс-служба Міністэрства гандлю.
14—15 лістапада ў раёне Палаца спорту адбудзецца спецыялізаваны кірмаш «Рыба Беларусі — 2015» з удзелам рыбгасаў дзяржаўнага аб'яднання па меліярацыі зямель, воднай і рыбнай гаспадаркі «Белвадгас». Будзе выстаўлена прадукцыя па цэнах вытворцы: жывая сажалкавая рыба (карп, карась, таўсталобік, белы амур); каштоўныя віды рыб (асетр, фарэль); азёрна-рачная рыба; марожаныя паўфабрыкаты (філе, тушка рыбы, наборы для юшкі і інш.); вэнджана-вяленая прадукцыя ў асартыменце.
Мінчан і гасцей сталіцы чакае культурная праграма і духмяная гарачая юшка.
Спецыялізаваныя рыбныя кірмашы будуць арганізаваныя ў раёнах: Заводскі — 21-22 лістапада, вул. Ташкенцкая, 19; Ленінскі — 5-6 снежня, перасячэнне пр. Ракасоўскага і вул. Пляханава; Маскоўскі — 28-29 лістапада, пр. газеты «Правда», 40; Кастрычніцкі — 26-27 снежня, вул. Чкалава, 7; Партызанскі — 12-13 снежня, бульвар Трактарабудаўнікоў; Фрунзенскі — 19-20 снежня, вул. Галубка, 2; Першамайскі — 28-29 лістапада, вул. Русіянава, 1; Савецкі — 5-6 снежня, парк Дружбы народаў.