Украінскі грамадзянскі верталёт разбіўся ва ўсходняй Славакіі, у выніку чаго шэсць чалавек загінулі. Пра гэта паведамляе Reuters.
Верталёт упаў каля мяжы з Украінай, заявілі ў міністэрстве ўнутраных спраў Славакіі.
Мясцовае выданне паведамляе, што верталёт заўважылі яшчэ ў сераду, калі ён залятаў у паветраную прастору Славакіі. Аднак улады краіны даведалася пра катастрофу толькі сёння.
Іншых падрабязнасцяў пакуль няма.
0
0
0
0
0
0