У Мінску ў сувязі з рэарганізацыяй схемы дарожнага руху на Прывакзальнай плошчы і вул. Кірава ўносяцца змены ў работу маршрутаў гарадскога пасажырскага транспарту з 15 лістапада. Пра гэта паведамілі ў ДУ «Сталічны транспарт і сувязь».

Канцавы прыпыначны пункт «Вакзал» аўтобусных маршрутаў № 3С, 79, 79Д, 81Э, 102, 175Э пераносіцца на новы транспартны тэрмінал па вул. Бабруйскай, размешчаны побач з канчатковым пунктам «Вакзал» тралейбусных маршрутаў № 3, 5, 6, 16, 20, 30.

Рух аўтобусных маршрутаў арганізуецца:

№ 79, 79Д, 102 у напрамку вакзала — па вул. Свярдлова, Кірава, Бабруйскай, назад — па вул. Бабруйскай, Ленінградскай, Свярдлова і далей па маршрутах з выкананнем усіх прыпыначных пунктаў на змененым участку ў абодвух напрамках (аналагічна руху тралейбусных маршрутаў);

№ 3С, 81Э, 175Э у напрамку вакзала — па вул. Маякоўскага, Свярдлова, Кірава, Бабруйскай, назад — з разваротам па вул. Бабруйскай, Ульянаўскай, Свярдлова і далей па маршрутах з выкананнем на змененым участку прыпыначнага пункта «Тэхналагічны універсітэт» у абодвух напрамках.

Для аўтобусных маршрутаў № 1, 47С, 69, 119С:

— канцавым пунктам будзе з'яўляцца прыпыначны пункт «Вакзал» на новай пляцоўцы па вул. Бабруйскай;

— прыпыначны пункт «Вакзал» па вул. Кірава стане прамежкавым з прысваеннем наймення «Кірава»;

— выкананне прыпыначнага пункта «Ленінградская» па вул. Бабруйская адмяняецца.

Рух экспрэсных аўтобусных маршрутаў № 1006-ТК, 1052-ЭК у парадку эксперыменту (на тэрмін каля 2 тыдняў) арганізуецца да новага транспартнага тэрмінала па вул. Бабруйскай (аналагічна аўтобусным маршрутам № 3С, 79, 79Д, 81Э, 102, 175Э) з рухам па вул. Свярдлова, Кірава, Бабруйскай у прамым напрамку, вул. Бабруйскай, Ленінградскай, Свярдлова і далей па маршрутах — у зваротным напрамку.

Рух экспрэснага аўтобуснага маршруту № 1056-ТК у напрамку ГЦ «Ждановічы» арганізуецца па вул. Свярдлова, Бабруйскай, прасп. Незалежнасці і далей па маршруце, у кірунку Чыжоўкі (у парадку эксперыменту) — па прасп. Незалежнасці, вул. Свярдлова, Кірава, Бабруйскай (з заездам на транспартны тэрмінал), Ленінградскай, Свярдлова і далей па маршруце.

Трасы экспрэсных аўтобусных маршрутаў № 1001-ТК, 1103-ТК, 1054-ТК, 1254-ТК застаюцца без змен.

У ГУ «Сталічны транспарт і сувязь» дадалі, што па новых умовах арганізацыі дарожнага руху не ўяўляецца магчымым арганізаваць праезд грамадскага транспарту з вул. Свярдлова на новы транспартны тэрмінал «Вакзал» праз прыпыначны пункт «Аўтавакзал Цэнтральны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0