Закрыццё станцыі метро «Магілёўская» 13 лістапада было звязана з паведамленнем аб мініраванні, якое аказалася ілжывым. Аб гэтым БелТА паведаміла крыніца ў праваахоўных органах.
Па стане на 13:17 праца станцыі адноўлена, яна зноў адкрыта для пасажыраў. «Метрапалітэн працуе ў штатным рэжыме. Яшчэ раз выбачаемся перад пасажырамі за нязручнасці», — гаворыцца ў твітары Мінскага метрапалітэна.
Фатаграфія падазраванага, якога шукае міліцыя
***
Сёння прыкладна ў 11.30 карыстальнікі сацсетак сталі паведамляць аб спыненні руху цягнікоў на станцыі метро «Магілёўская».
У прэс-службе ўнутраных войскаў МУС Tut.by пацвердзілі, што на станцыю «Магілёўская» былі выкліканыя сапёры.
У 13.00 праваахоўнікі яшчэ працягвалі працу, але толькі на ачэпленым участку ў адным з пераходаў, дзе знаходзіцца тэлефон-аўтамат. Мяркуючы па ўсім, эксперты-крыміналісты здымалі адбіткі пальцаў з апарата.
Акрамя таго, выказваюць здагадкі відавочцы, у праваахоўнікаў ужо ёсць падазраваныя — аператыўныя службы прагледзелі відэа з камер назірання.