Больш за 90 выбухаў зафіксавала Спецыяльная маніторынгавая місія АБСЕ на ўскрайку Данецка.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Місіі па стане на 19.30 10 лістапада.

«СММ запісала больш за 90 выбухаў і ўспышак агню стралковай зброі на ўскрайку Данецка, у тым ліку 82-мм мінамётаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя гэтага, Місія адзначае атрыманне пісьмовых паведамленняў ад Узброеных сіл Украіны і «ДНР» аб заканчэнні адводу мінамётаў ад лініі размежавання.

Пры гэтым, па дадзеных ўкраінскай разведкі, 11 лістапада баевікі «ДНР» размясцілі ў с. Лясное ў раёне Макееўкі рэактыўныя сістэмы залпавага агню БМ-21 «Град» і самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі.

Таксама прэс-цэнтр АТА паведаміў, што баевікі нарошчваюць свае сілы ў раёне Данецка.

«Выяўлена перамяшчэння да 10 танкаў, 10 БМП і 7 грузавых аўтамабіляў з горада Шахцёрск у Данецк. Пры гэтым для планавання і каардынацыі дзейнасці на згаданым кірунку прыбыла высокапастаўленая асоба з 12-га камандавання рэзерву Паўднёвай ваеннай акругі ВС РФ, якая дыслакуецца ў Растове-на-Доне», — адзначылі ў прэс-цэнтры.

Згодна з інфармацыяй, 11 лістапада ў зоне правядзення АТА баевікі працягваюць эскалацыю канфлікту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?