Чуткі ў сацыяльных сетках, што пачаліся з паведамленняў пра нібыта рыхтаваныя тэракты ў Татарстане, разрасліся да звестак аб меркаваных тэрактах ва ўсёй Расіі.

«Паліцыя ўстанавіла людзей, якія актыўна распаўсюджвалі ў сацсетках інфармацыю аб нібыта рыхтаваных у РФ тэрактах», — паведаміла СМІ ў сераду афіцыйная прадстаўніца МУС Расіі Алена Аляксеева.

Шматлікія тэракты адбываліся ў Расіі ў часе чачэнскай вайны і пасля яе. Асабліва крывавымі яны былі напярэдадні прыходу Уладзіміра Пуціна да ўлады.

Новыя страхі расійскага грамадства звязаныя з інтэрвенцыяй Расіі ў Сірыі і катастрофай расійскага самалёта ў Егіпце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?