Мастачка Наталля Цэван з Заслаўя стварыла серыю магнітных набораў па матывах дзіцячых казак — як беларускіх, так і казак суседніх народаў.

«Зайкіна хатка», «Курачка раба», «Калабок» і «Рэпка» — гэты спіс казак у будучыні можа папоўніцца новымі гісторыямі.

У набор уваходзяць уласна драўляныя фігуркі на магнітах, папяровая версія казак у скароце і льняная торбачка з назвай казкі і дэкараванымі керамікай матузкамі.

З працамі Наталлі Цэван можна азнаёміцца на яе старонцы ў фэйсбуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?