Урад Вялікабрытаніі ўключыў Расію ў спіс галоўных пагроз нацыянальнай бяспекі. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе, падрыхтаваным ў рамках перагляду стратэгіі забеспячэння бяспекі Вялікабрытаніі.
У дакуменце, у прыватнасці, паказана, што дзеянні Расіі ва Украіне з'яўляюцца сведчаннем пагрозы, якую РФ ўяўляе для краін Усходняй Еўропы і Балтыі, паведамляе ў нядзелю, 8 лістапада, The Daily Mail. Па дадзеных выдання, брытанскі ўрад мяркуе, што ў бліжэйшыя пяць гадоў гэтая пагроза будзе ўзрастаць.
Чакаецца, што новую брытанскую стратэгію бяспекі прэм'ер-міністр краіны Дэвід Кэмеран прадставіць 23 лістапада. Разам з Расіяй пагрозамі будуць прызнаныя міжнародны тэрарызм і эпідэміі, напрыклад, ліхаманка Эбола.
Раней узброеныя сілы ЗША кваліфікавалі РФ як пагрозу нацыянальнай бяспецы, звяртаючы пры гэтым увагу на анексію Крыма Расіяй і на ўдзел краіны ва ўзброеным канфлікце на паўднёвым усходзе Украіны.