«Я атрымаў першы значны ўрок на тэму самаўпэўненасці ў 1968 годзе, у мой першы сезон як гульца «Рэйнджэрс». Мы не прайгравалі да самага апошняга матчу з «Абердзінам», а ў ім ужо «злілі» 3:2 і прайгралі чэмпіянат [Шатландыі]. Пасля гульні тысячы заўзятараў проста звар'яцелі — разбівалі шыбы і ладзілі беспарадкі. Гэта быў хаос. Нам спатрэбіўся паліцэйскі эскорт, каб пакінуць стадыён цэлымі. Не так шмат патрабавалася, каб выйграць лігу. Ад нас патрабавалася выйграць толькі адзін матч —але мы і з гэтым не справіліся.

Іншы прыклад празмернай упэўненасці, запамятаўся мне, быў прадэманстраваны на тэнісным матчы. Я прысутнічаў на фінале адкрытага чэмпіянату ЗША сярод жанчын у 2012 годзе, калі Вікторыя Азаранка амаль абыграла Серэну Уільямс.

Азаранка вяла 5:3 у вырашальным сэце і трохі памахала рукой сваёй сям'і і сябрам на трыбунах. З гэтага моманту ўсё пайшло не так. Яна прайграла свой гейм на чэмпіёнства, і Уільямс ўзяла трафей. Я бачыў твар Азаранка пасля таго, як яна прайграла. Яна была спустошана. Гэта лішні раз даказвае: ніколі не думайце пра кубак да таго часу, пакуль вы яго не выйгралі», - распавёў Фергюсан.

usopen.org

usopen.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?