Каля 50 чалавек удзельнічаюць у традыцыйным шэсці да Лошыцкага яра ў Мінску, дзе ў 1930-х расстрэльвалі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

Удзельнікі санкцыянаванай гарвыканкамам акцыі, якую, як і ў ранейшыя гады, арганізавала Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ, сабраліся сёння каля палаца культуры «Лошыцкі» і ў 12.35 пачалі рух па тратуары ўздоўж вуліцы Маякоўскага. У руках дэманстрантаў бел-чырвона-белыя сцягі, сімволіка партыі, транспаранты «Дзяды» і «Беларуская салідарнасьць — наш супраціў расійскай акупацыі».

Калону суправаджаюць некалькі супрацоўнікаў міліцыі, адзін з якіх у сінім камізэльцы інфармацыйнай групы ГУУС. За мерапрыемствам назіраюць сілавікі ў цывільным з відэакамерай.

Чакаецца, што каля памятнага знака ў гонар нявінна расстраляных з 13.30 да 15.00 адбудзецца мітынг.

Па дадзеных гісторыкаў, у 1930-х у Лошыцкім яры знаходзілася так званая Белая дача — месца размяшчэння спецкаманда НКУС, куды дастаўлялі арыштаваных ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Тут жа іх расстрэльвалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?