Нападаючы іспанскага клуба «Рэал Мадрыд» і зборнай Францыі Карым Бензема (на фота справа) арыштаваны ў рамках справы аб шантажы іншага гульца зборнай, былога паўабаронцы маскоўскага «Дынама» Мацьё Вальбуэна (на фота злева).

theballsports.com

theballsports.com

Як паведамляе агенцтва Асашыэйтэд прэс са спасылкай на крыніцу ў паліцыі, Бензема быў затрыманы ў сераду раніцай пасля выкліку ў парыжскі паліцэйскі ўчастак.

Расследаванне па справе аб шантажы Вальбуэна пачалося ў чэрвені.

Раней па той жа справе былі затрыманыя яшчэ чатыры чалавекі, у тым ліку былы форвард краснадарскай «Кубані» Джыбрыль Сісо. Следства падазрае іх у спробе шантажаваць Вальбуэна, выкарыстоўваючы відэастужку, на якой запісана, як ён займаецца сэксам.

Як паведамляе крыніца, следчым трэба будзе высветліць, у якой ступені Бензема замяшаны ў справе аб вымагальніцтве грошай у Вальбуэна. Па версіі следства, Бензема падчас трэніровак намякаў таварышу па камандзе, што ў яго распараджэнні ёсць стужка інтымнага зместу. Паліцыянты хочуць высветліць, ці былі гэтыя намёкі простымі жартамі або вымагальніцтвам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?