«Прэзідэнт Украіны падпісаў законы «Аб спыненні дзеяння Пагаднення паміж Кабінетам міністраў Украіны і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве энергаблокаў № 3 і № 4 Хмяльніцкай АЭС» і «Аб прызнанні такім, што страціў дзеянне, Закона Украіны «Аб размяшчэнні, праектаванні і будаўніцтве энергаблокаў № 3 і № 4 Хмяльніцкай атамнай электрычнай станцыі «ад 16 верасня 2015 г», — паведамляецца ў суботу на афіцыйным сайце прэзідэнта Украіны.

Як адзначаецца ў паведамленні, пагадненне паміж кабінетам міністраў Украіны і ўрадам РФ аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве энергаблокаў № 3 і 4 Хмяльніцкай АЭС было падпісана 9 чэрвеня 2010 года ў Кіеве і ратыфікавана Вярхоўнай радай Ўкраіны 12 студзеня 2011 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?