«Малітва за Беларусь» пройдзе заўтра ў храме-помніку ў гонар Усіх Святых на скрыжаванні вуліц Каліноўскага і Усясвяцкай. Чакаецца, што на службу прыедзе Аляксандр Лукашэнка.

На дзяржпрадпрыемствах набіраюць удзельнікаў для «Малітвы за Беларусь»: прапануюць прадставіць па 10—15 чалавек ад прадпрыемства. Пра гэта паведаміў чытач радыё «Свабода», які даслаў скрыншот запрашэння.

У храме Усіх Святых заўтра сапраўды мае адбыцца «Малітва за Беларусь». Праход на яе будзе дазволены толькі па пропусках. На вуліцы паставяць вялікія экраны, на якіх будзе транслявацца служба, і там ужо за ёй змогуць назіраць усе ахвотныя.

Пра асаблівасць службы ў храме Усіх Святых сведчаць і меры перасцярогі ў гэтым раёне.

Ад 13-й гадзіны па вуліцах Каліноўскага (ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Кедышкі) і Усясвяцкай заўтра будзе дазволены толькі рух грамадскага транспарту. Ад 16-й гадзіны гэтыя вуліцы закрыюць для ўсяго транспарту. Абмежаваная будзе і паркоўка.

У БПЦ гэтую інфармацыю пакуль не пацвердзілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?