Міліцыя Бабруйска паведаміла аб пачатку вышуку Дар'і Фядосавай, якая 28 верасня пайшла са школы і да месца жыхарства не вярнулася.

Як паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама, дзяўчынка, якая жыве ў Бабруйску, схільная да бадзяжніцтва. Яе прыкметы: на выгляд 11 гадоў, рост 150 см, хударлявага целаскладу, валасы светла-русыя прамыя, заплеценыя ў касу даўжынёй да сярэдзіны спіны, вочы шэрага колеру, твар авальны.

Зніклая была апранутая ў шапку ваўняную вязаную фіялетавага колеру, куртку-пухавік кароткі сіняга колеру, чорна-шэры сарафан, белую кофту, калготкі з каляровымі кантраснымі палоскамі, белыя туфлі. Пры сабе мела заплечнік шэрага колеру з вялікімі ружовымі кветкамі. З асаблівых прыкмет — радзімая пляма дыяметрам каля 3 мм на шыі справа.

УУС Магілёўскага аблвыканкама просіць грамадзян пры атрыманні якой-небудзь інфармацыі пра месцазнаходжанне Дар'і Фядосавай неадкладна паведаміць у аддзяленне вышуковай працы ОУР УУС Бабруйскага гарвыканкама па тэлефонах 77 98 01, 8029638 52 26, 8033319 08 60, 102 або ў бліжэйшы аддзел міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0