У Гродне 63-гадовая махлярка зарабіла больш за 1 мільярд рублёў на продажы жылля, якое ёй не належала. Цяпер следчыя шукаюць пацярпелых ад злачыннай дзейнасці гэтай жанчыны.

 З 2014 года Людміла Абрамава, раней ужо судзімая за махлярства, перыядычна здымала ў абласным цэнтры кватэры і выстаўляла іх на продаж па выгадных цэнах, паведамляе Следчы камітэт. Пры сустрэчы з патэнцыяльнымі пакупнікамі яна казала, што з’яўляецца рыэлтарам або работніцай агенцтва па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры, ўваходзіла ў давер і атрымлівала ад іх буйныя сумы грошай, абяцаючы самастойна аформіць неабходныя дакументы. Акрамя гэтага, жанчына прасіла ў людзей грошы ў доўг ці пад падставай стварэння сумеснага бізнэсу, не плануючы іх аддаваць.

У дачыненні да махляркі распачата 12 крымінальных спраў за крадзяжы шляхам падману і злоўжывання даверам, якія былі аб'яднаны ў адну вытворчасць. Сума шкоды склала ня менш за 1 мільярд рублёў.

Людміла Абрамава

Людміла Абрамава

Цяпер жанчына знаходзіцца пад вартай. Следчыя працягваюць шукаць магчымых пацярпелых і просяць звяртацца па тэлефоне ўсіх, хто сутыкаўся з Абрамавай: (8 0152) 72 42 01 або (8 0152) 72 40 40.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?