Перакідку самых сучасных расійскіх бамбавікоў Су-34 на авіябазу ў Латакіі 28 верасня адсачылі авіяспотары, вынікае з паведамлення рэсурсу The Aviationist.

Па гэтай інфармацыі, учора шасцёрку Су-34 правёў у Сірыю Ту-154 Мінабароны Расіі з пазыўным RFF7085 з авіябазы ў Маздоку праз Каспійскае мора, а затым праз паветраную прастору Ірана і Ірака. Украіна і Балгарыя закрылі сваю паветраную прастору для палётаў расійскіх самалётаў у Сірыю, таму перакідка прайшла па ўсходнім маршруце.

Самалёты былі знятыя ў небе над правінцыяй Ідліб, а таксама на пасадцы ў Латакіі. На апошніх фота выразна відаць характэрны «качыны» профіль Су-34 з доўгай хваставой бэлькай.

На ўзбраенні ВПС Расіі с70 Су-34. Кожны такі самалёт каштуе каля мільярда рублёў. Прыцэльна-навігацыйны комплекс самалёта забяспечвае кругласутачнае і ўсепагоднае прымяненне шырокага спектру кіраванай і некіраванай зброі. Максімальная баявая нагрузка — 8 тон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0